Перайсці да зместу

Іван Іванавіч Галаваты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Галаваты
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1976(1976-06-15) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, шахцёр, дырэктар
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» знак «Шахцёрская слава» II ступені знак «Шахцёрская слава» III ступені
ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені

Іван Іванавіч Галаваты (нар. 15 чэрвеня 1976, в. Пагост 1 Салігорскага раёна Мінскай вобласці) — спецыяліст у галіне горназдабыўнай прамысловасці, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Дзяржаўны горны інстытут імя Г. В. Пляханава (тэхнічны ўніверсітэт) у г. Санкт-Пецярбургу.

Працаваў начальнікам горнага аддзела РУП «ВА Беларуськалій», намеснікам генеральнага дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні — начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, галоўным інжынерам ААТ «Беларуськалій». Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій».

Член Салігорскага райвыканкама. Старшыня наглядальнага Савета ААТ «Беларуская калійная кампанія» і ААТ «Белгорхімпрам». Член прэзідыума Салігорскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Мае 6 патэнтаў Рэспублікі Беларусь і 7 патэнтаў Расійскай Федэрацыі на вынаходніцтвы ў вобласці горнай прамысловасці.

Галаваты знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2020, у аўтарскім калектыве) — за працу «Інавацыйныя тэхналогіі распрацоўкі радовішчаў калійных солей, развіццё высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей і стварэнне сучаснай імпартазамяшчальнай высокапрадукцыйнай тэхнікі для іх здабычы і перапрацоўкі»[2].
  • Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (15 лістапада 2020)[3].
  • Знак «Шахцёрская слава» III ступені.
  • Ганаровыя граматы: ААТ «Беларуськалій», канцэрна «Белнафтахім», Салігорскага райвыканкама[4].

Зноскі

  1. ГОЛОВАТИЙ Іван Іванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
  2. Указ Президента Республики Беларусь 18 января 2021 г. № 18 «О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 2020 года».
  3. Свидетельство № 5-02/097 от 15 ноября 2020(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2021. Праверана 9 лютага 2021.
  4. Галаваты Іван Іванавіч Архівавана 18 жніўня 2020.